У Кеніі з сённяшняга дня пачала дзейнічаць забарона на поліэтыленавыя пакеты, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што з гэтага часу за продаж, куплю і выкарыстанне падобных пакетаў парушальнікам могуць выпісаць штраф да $38 тысяч або заключыць іх пад варту на тэрмін да 4 гадоў. Мясцовыя ўлады чакаюць, што такія меры дазволяць абараніць навакольнае асяроддзе ад забруджвання.

Турысты, якія прыязджаюць у Кенію, павінны будуць здаваць поліэтыленавыя пакеты ў аэрапорце.

Забарона на поліэтыленавыя пакеты была зацверджаная ў Кеніі толькі з трэцяй спробы. Новаўвядзенне сустрэла бурны супраціў вытворцаў, якія прыводзілі звесткі, што праз яго могуць страціць працу каля 80 тысяч чалавек.

Паводле розных ацэнак, жыхары Кеніі выкарыстоўваюць да 24 млн пакетаў у месяц. Раней забарону на поліэтыленавыя пакеты ўвялі ў шэрагу іншых афрыканскіх краін: у ПАР, Руандзе і Эрытрэі.

Нагадаем, пластыкавы посуд і пакеты забаранілі таксама ў Шры-Ланцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0