29.08.2017 / 11:37

Беларуская аўтэнтычнасць у інтэр'еры 10

Беларусы ўсё часцей вяртаюцца да вытокаў і цікавяцца этнаграфічнай тэматыкай. Дызайнеры адзначаюць цікавасць нашых суайчыннікаў да аўтэнтычнасці ў інтэр'еры. Як аформіць стандартную гарадскую кватэру або вясковы дом у нацыянальным стылі? Знаёмцеся з цікавымі працамі студый і таленавітых дызайнераў, якія падабралі спецыялісты па дызайне інтэр'еру студыі ДзіКінг з Мінска.

Кватэра 65 м² у беларускім нацыянальным стылі

Дызайн жылой прасторы ствараўся для маладой сям'і. Гаспадары не саромяцца выражаць сваю нацыянальную прыналежнасць і выказалі пажаданне бачыць этнічны інтэр'ер у беларускім стылі. Важна было не перагрузіць памяшканні дробнымі дэталямі і ў той жа час падарыць традыцыйным славянскім сімвалам новае жыццё, гарманічна упісаўшы іх у сучасную рэальнасць.

Спецыялісты адмовіліся ад сцен і вялікай колькасці перагародак, паміж памяшканнямі з рознай функцыянальнай нагрузкай. Адкрытая планіроўка зрабіла жыллё прасторным і светлым.

Печ у гарадской кватэры

Цэнтральным элементам інтэр'еру стала вясковая печ. Мяркуеце, што ў гарадской кватэры яна глядзіцца недарэчна? Зірніце на фота і пераканайцеся: ўдала абыграць можна нават гэты масіўны антуражный элемент з цёмнай пастаранай цэглы.

Побач з печкай выдатна глядзіцца сучаснае абсталяванне: газавая панэль, духавая шафа, выцяжка. Няма відавочнага дысанансу. Наадварот, спалучэнне мінулага і сучаснасці відавочна атрымалася ў дызайнера.

Памяшканні ў кватэры аформленыя ў спакойных нейтральных танах. Тут майстар адкрыў свой галоўны козыр — ім стаў арыгінальны дэкор з традыцыйным беларускім арнаментам. Узоры на сценах і дзвярах нагадваюць нацыянальныя матывы. На фоне нявычурнай аднатоннай паверхні яны глядзяцца хупава і элегантна, фармуючы нязмушаную атмасферу лёгкасці. Дзякуючы тонкай працы майстра і беламу колеру ствараецца адчуванне лёгкасці інтэр'еру.

Беларускія арнаменты ў дадзеным праекце звязваюць прастору: яны выкарыстоўваюцца ў зоне гасцінага пакою, спальні, працоўнага кабінета, нават у ванным пакоі ёсць панэлі з традыцыйным узорам.

Фактурная разьба абыгрываецца і ў іншых элементах. Дэкаратыўныя панэлі, фасады шафаў, апраўленне люстэркаў ўпісваюцца ў агульную стылістыку і пераўтвараюць звычайныя пакоі, робячы з іх творы дызайнерскага мастацтва.

Арыгінальныя элементы ў інтэр'еры прыватнага дома па-беларуску

Прасцей стварыць інтэр'ер у беларускім стылі, калі гаворка ідзе пра дызайн прыватнага дома — так думаюць многія. Але дызайнеры перасцерагаюць ад распаўсюджанай памылкі: каб атрымаць традыцыйную «хату», недастаткова напоўніць яе прадметамі даўніны, важна, каб кожны аксэсуар знайшоў сваё месца. Небяспечная перагрузка дэталямі і з'яўленне эфекту захламленасці жылых памяшканняў.

У наступным праекце, рэалізаваным мінскай студыяй дызайну «Дзікінг», спецыялістам удалося ўдала скамбінаваць элементы дэкору са славянскімі матывамі. Не будзем падрабязна распавядаць пра агульную канцэпцыю, акцэнтуем увагу на цікавых дэталях, за кошт якіх створаны вясковы антураж.

Са звычайных драўляных дошак, пакрытых марылкай або лакам, можна стварыць арыгінальныя акцэнты ў інтэр'еры: вылучыць зону адпачынку, участак над падгалоўем ложка, змайстраваць незвычайныя паліцы, скрыні, тумбы, часопісныя столікі, дэкаратыўнае апраўленне для люстэркаў.

Звярніце ўвагу, як цікава абыграныя паліцы для сувеніраў ў гасціным. Атрымалася проста і немудрагеліста, але пры гэтым свежа, арыгінальна і ў патрэбнай стылістыцы.

І яшчэ адно незвычайнае рашэнне — лесвіца-вешалка для ручнікоў у ванным пакоі. Пагадзіцеся, металічная сушылка для ручніка не ўпісалася б у аўтэнтычную стылістыку праекта, затое драўляная лесвіца заняла годнае месца ў інтэр'еры.

Вышыванкі і арнаменты ў беларускіх дамах і кватэрах

Мода на нацыянальны каларыт вярнулася ў Беларусь літаральна некалькі гадоў таму, і гэта не можа не радаваць. Нацыянальная сімволіка становіцца паўнавартасным элементам і галоўнай разынкай сучаснага дызайну кватэр у Мінску.

Дызайнеры — частыя госці на выставах вышыванак, дэкаратыўна-аддзелачных і прыкладных вырабаў. Падобныя мерапрыемствы арганізуюць беларускія вытворцы: фабрыкі і прыватныя майстры.

Калі верыць запаветам продкаў, традыцыйная беларуская сімволіка зараджае станоўчай энергетыкай, робіць жыллё ўтульным і прыгожым, становіцца абярэгам сямейнага ачагу.

Звярніце ўвагу, як эфектна глядзіцца кухня ў нацыянальным стылі з элементамі вышыванак у інтэр'еры.

Яшчэ адно ноў-хаў вытворцаў — мяккія сценавыя панэлі са скуры, экаскуры і тэкстылю. З дапамогай элементаў рознага памеру, формы і колеру можна ствараць арыгінальныя беларускія арнаменты. Стыльныя нацыянальныя ўзоры выдатна выглядаюць на сценах, вырашаюць пытанне гука- і цеплаізаляцыі. Разнастайнасць прапаноў пашырае магчымасці дызайнера пры стварэнні незвычайных кампазіцый.

Шпалеры з беларускім арнаментам

Беларускія вытворцы не забываюць пра аўтэнтычнасць і робяць прыемныя сюрпрызы айчынным спажыўцам. Сталічная фабрыка шпалераў стварыла калекцыю з нацыянальным каларытам — шпалеры-вышыванкі з традыцыйным беларускім арнаментам. Выпускаецца аздобны матэрыял у некалькіх каляровых варыянтах, ёсць нейтральны льняны «аднатон».

Друкам арнаментаў сталічная фабрыка не абмежавалася: у калекцыі прадукцыі з нацыянальным каларытам прадстаўленыя шпалеры, на якіх намаляваны замкі і іншыя вядомыя славутасці Беларусі. Коштавы дыяпазон пакрыцця для сцен з беларускай сімволікай невысокі — усяго 5 рублёў за трубку (шырыня 53 см, даўжыня 10 м).

Гаспадары самі вырашаюць, якім будзе іх інтэр'ер: аўтэнтычным або сучасным. Калі тэма адраджэння беларускай культуры вам блізкая, магчыма, нейкія ідэі для афармлення кватэры ці прыватнага дома з прыведзеных намі прыкладаў вам пададуцца цікавымі. Увасобяць вашыя мары ў рэальнасць дызайнеры мінскай студыі інтэр'ераў «ДзіКінг».

ТАА «ГрэйМедиа АРТ» УНП 192614847

1
Ирина / Адказаць
29.08.2017 / 12:36
На мой вкус  уютно и симпатично) Если не перебарщивать и не на каждой поверхности лепить, то очень даже)) 
2
Сергей / Адказаць
29.08.2017 / 12:42
Дизайн квартиры ниче так. Не всем подойдет но по крайней мере отличается от стандартного "креатива". Единственный вопрос - это печка. Если там не декоративный огонь и она носит практичный характер, то летом на кухне будет немного адово, а если декоративный - слишком массивный элемент декора (имхо).
А вот вышивка... Ну ни как она не вписывается в современную культуру. Для ярморок может и ниче, но в быту использовать бы не стал при всем уважении к белорусской культуре и традициям.
0
хамса / Адказаць
29.08.2017 / 13:01
Рэд.) зноў гэты інтэр'ер з двума амаль пасябраваўшымі зорачкамі.. мне падабаецца звыш) я б не вылазіла з такога ложку)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру