Так, адной з сем'яў, што вялі перамовы на гэты конт была сям'я Вітушак, чый сын вучыцца ў гімназіі №23. 

«Шмат гадоў перамовы з «Белкартаграфіяй» прыводзілі ў адчай і давалі нулявы вынік. І вось — сюрпрыз!!! Набывайце, калі ласка!», — падзялілася пазітыўнымі эмоцыямі ў сваім фэйсбуку маці Крысціна.

Крыніца: shop.belkarta.by.

Крыніца: shop.belkarta.by.

У аддзеле маркетынгу РУП «Белкартаграфія» нам паведамілі, што на такі крок яны пайшлі пасля шматлікіх заявак ад бацькоў з беларускамоўных школ. І калі школьнікам будуць патрэбныя іншыя дапаможнікі па-беларуску, яны таксама гатовыя надрукаваць новыя варыянты карт: толькі быў бы попыт.

Да гэтага часу ў наяўнасці былі толькі карты і атласы па гісторыі, а таксама насценная палітыка-адміністрацыйная карта Беларусі на мове.

Таксама на нацыянальнай мове друкуецца частка прадукцыі для турыстаў, у тым ліку вялікі гістарычны атлас Беларусі ў трох тамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?