29.08.2017 / 19:34

Восенню ў рэстаранах могуць з'явіцца 3D-меню ВІДЭА 1

Ужо гэтай восенню з'явіцца магчымасць паглядзець, як насамрэч выглядае страва, якую вы замовілі ў рэстаране, на вашым стале. 

Справа ў тым, што ўвосень кампанія «Эпл» выпусціць для ўсіх карыстальнікаў сваіх прыладаў новую аперацыйную сістэму iOS 11, якая была прэзентаваная яшчэ ў чэрвені. Разам з ёй на прэзентацыі расказалі пра новую 3D-тэхналогію ARKit, якая дазваляе пры навядзенні смартфона або планшэта на адвольнае месца бачыць там віртуальныя рэчы. 

Усё лета ARKit быў даступны для распрацаўшчыкаў, і вось з'явіліся свежыя дэманстрацыйныя ролікі магчымасцяў новае тэхналогіі. На наступным роліку нам дэманструюць дадатак ад Kabaq.

Гэта новы тып рэстараннага меню, дзе наведвальнік закусачнай або рэстарана можа зірнуць на рэалістычную мадэль стравы да таго, як зробіць замову.

На другім роліку распрацоўшчыкі дадатку MakerStudio дэманструюць інструмент для стварэння 3D-скульпутур.

Kabaq таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, што іх дадатак можа выкарыстоўвацца не толькі ў меню, але і ў кнігах з рэцэптамі і ў іншых маркетынгавых мэтах.

Ілья Параскевіч

0
Леонид / Адказаць
30.08.2017 / 16:22
Могут появится. Ребята из karaokemenu.ru могут и не такое!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру