Гэтым разам «Наша Ніва» падрыхтавала рэйтынг самых вялікіх стадыёнаў свету па колькасці глядацкіх месцаў. Пачнем з канца (прыводзяцца афіцыйныя міжнародныя назвы стадыёнаў).

10. Salt Lake Stadium

Другі па змяшчальнасці ў свеце стадыён месціцца ў Індыі і быў адкрыты ў 1984 годзе.

Змяшчальнасць: 85 000 чалавек.

9. Borg El Arab Stadium

worldstadiums.com

worldstadiums.com

Стадыён быў пабудаваны ў 2007 годзе ля Александрыі, што ў Егіпце, для нацыянальнай сборнай краіны па футболе. 

Змяшчальнасць: 86 000 чалавек.

8. Estadio Azteca

deportetotal.mx

deportetotal.mx

Гэты стадыён — самы змяшчальны ў Лацінскай Амерыцы. А яшчэ ён адзін з самых высакагорных у свеце.

Умяшчальнасць: 87 000 чалавек.

7. Gelora Bung Karno Stadium

wkcnet.com

wkcnet.com

Гэты інданэзійскі стадыён — адзін з самых старых з нашага рэйтынгу. Ён быў пабудаваны ў 1960 годзе спецыяльна да Азіяцкіх гульняў 1962 года пры дапамозе СССР. На момант адкрыцця змяшчаў 100 800 гледачоў, але неаднаразова рэканструяваўся, што прывяло да змяншэння колькасці месцаў.

Змяшчальнасць: 88 083 чалавекі.

6. Bukit Jalil Stadium

propertyinsight.com.my

propertyinsight.com.my

Стадыён месціцца ў Куала-Лумпуры, сталіцы Малайзіі, і быў пабудаваны ў 2007 годзе да чэмпіянату Азіі па футболе.

Змяшчальнасць: 89 411 чалавек.

5. Wembley Stadium

wembleystadium.com

wembleystadium.com

Быў пабудаваны ў Лондане ў 2007 годзе на месцы знесенага старога стадыёну. «Новы Уэмблі» з'яўляецца другім па велічыні стадыёнам Еўропы. 

Змяшчальнасць: 90 000 чалавек.

4. Beijing National Stadium

wikipedia.org

wikipedia.org

Стадыён, вядомы як «птушынае гняздо» за свой незвычайны знешні выгляд, быў пабудаваны ў Пекіне спецыяльна да Алімпійскіх гульняў 2008 года. 

Змяшчальнасць: 91 000 чалавек.

3. First National Bank Stadium

pinterest.com

pinterest.com

Гэта найбуйнейшы стадыён Афрыкі. Знаходзіцца ў паўднёваафрыканскім Ёханэсбургу. Пабудаваны ў 1986-м, рэканструяваны ў 2009-м. 

Змяшчальнасць: 94 736 чалавек.

2. Camp Nou

fcbarcelona.com

fcbarcelona.com

У перакладзе з каталанскай — «Новае поле». Ад моманту свайго адкрыцця ў 1957 году і дагэтуль стадыён належыць каталонскаму клубу «Барселона». 

Змяшчальнасць: 99 354 чалавек.

1. Rungrado 1st of May Stadium

Sports.ru

Sports.ru

Рэкардсмен — стадыён Першага Мая ў Пхеньяне (КНДР). Ён мае плошчу аж 207 тысяч квадратных метраў.

Змяшчальнасць: 114 000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?