29.08.2017 / 17:15

Па «Беларусь 3» пакажуць дакументальны фільм пра Скарыну «Першадрук» 4

Прэм'ера дакументальнага фільма «Першадрук» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства 3 верасня ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Фільм зняты на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Ігарам Чышчэням. Паказ у кінатэатры «Радзіма» пачнецца ў 11.00. У гэты ж дзень працу беларускіх кінадакументалістаў змогуць убачыць тэлегледачы канала «Беларусь 3». У эфіры фільм заяўлены ў 10.00.

Гледачы беларускай сталіцы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з карцінай 4 верасня ў 14.30 у Доме кіно.

Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург). Яна паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.

Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз і рэжысёр Ігар Чышчэня раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Мэтай стваральнікаў было не проста расказаць біяграфію Скарыны, а паказаць, што яго ідэі і прынцыпы жывуць сёння. Акрамя працы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, адмыслова напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.

0
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
29.08.2017 / 17:26
I у мiнскiм аэрапорце (здымауся )
0
Хтосці / Адказаць
29.08.2017 / 19:18
Мінск, Кракаў, Прага і....Санкт-Пецярбург Прабачце, але тут я пырснуў сліной
0
Генэрал Голад / Адказаць
30.08.2017 / 09:07
САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ!? Праўда?  Гэта праўда??!!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру