29.08.2017 / 17:45

Вейшнорыя, Весбарыя, Лубенія: што азначаюць назвы ўмоўных ворагаў Беларусі 22

Анаматэты (імядаўцы, стваральнікі імёнаў) расійска-беларускіх ваенных вучэнняў «Захад-2017» нядобра гуляюцца на сімвалічным полі.

Яны не толькі на сваіх картах адсеклі «беларускую» частку «карэннай Літвы» (Lithuania propria) ад астатняй часткі Беларусі, але і для назваў умоўных ворагаў узялі пазнавальныя балцкія імёны.

Чытайце таксама:

«Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія» нападаюць на Беларусь і Расію — сцэнар вучэнняў «Захад-2017»

Такім чынам, хто для расійскага і беларускага войска меркаваны вораг? «Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія».

Першыя два — відавочна ад двухскладовых балцкіх імёнаў (такая двухскладовасць успадкаваная з індаеўрапейскіх часоў і добра вядомая па грэцкіх імёнах тыпу Архімед, Арыстоцель, Геракліт).

Гэта імёны Вайшнор (па-літоўску Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны), і Візбар (па-літоўску Vizbaras, у прусаў Wissebar) — «усепераможны». У нас пад Ашмянай вядомая вёска Вайшнарышкі, быў такі ж хутар і пад Астраўцом.

«Лубенія» таксама мае сувязі з балцкімі назвамі. Старапрускае прозвішча Lubene, латвійскае возера Lubāns, пруская рака Lubano. Гэтыя словы — ад балцкага і індаеўрапейскага кораня са значэннем «аддзіраць; адломваць; злупляць (скуру)». Пагрозлівае значэнне, як можна бачыць. Дарэчы, з гэтым коранем знакаміты лінгвіст Тапароў звязваў і падмаскоўную назву Лубянка.

Алесь Мікус

3
Amb / Адказаць
29.08.2017 / 18:04
Нарвегія,Вісбі,Лубанс😁
0
Варашылаў / Адказаць
29.08.2017 / 18:06
Усходняя мяжа Вейшнорыіі падазрона нагадвае мяжу БССР да 39 г. На лініі столэна гульбішча будуць?
9
LMI / Адказаць
29.08.2017 / 18:08
Слухайце - дый што вы ўсе ўзіраецесь і спрабуеце асэнсаваць дурняў? Дзякуй што запрасілі наглядальнікаў, добра што пакуль усе не так, як тут многія меркавалі (і пэўны нічога і не будзе звыш належнага). Але ж што заўседы звяртаць увагу на ўбогіх душой людзей. Гэта ж расейцы і іх сябры са знакам якасьці, а ў іх акрамя душэўных і духоўных комплексаў АНІЧОГА больш няма. У іх гэта ўлюбеная справа пагаўкаць, парыкаць, а мо нават і тузануць суседа ў бок. Ганарыцца тым, што срака голая, але галоўным ворагам ЗША лічыцца. Гэта ж убогія мазгамі людцы і ня болей
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру