Паўночнакарэйскія распрацоўшчыкі стварылі гульню «Паляванне на янкі» (Hunting Yankee). Мясцовыя СМІ пішуць пра яе высокую папулярнасць у насельніцтва, паведамляе партал PC Gamer.

pcgamer.com

«Забаўляльная 3D-праграма «Паляванне на янкі» — гэта баявая гульня пра адстрэл і забойства янкі з дапамогай снайперскай вінтоўкі ў тыле ворага», — абвяшчае апісанне гульні ад Arirang-Meari, аднаго з дзяржаўных СМІ Паўночнай Карэі.

Аднак не ўдакладняецца, на якой платформе даступная «Паляванне на янкі», як і тое, хто з'яўляецца распрацоўшчыкам гульні. Мяркуючы па адзіным даступным у сеціве скрыншоце, шутэр выйшаў на мабільныя прылады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0