30.08.2017 / 11:28

Гісторыя і сучаснасць: будуем дом у беларускім стылі 6

Супрацоўнікі кампаніі А-праект — вытворцы вокнаў ПВХ з 20-гадовым досведам — падрыхтавалі артыкул пра традыцыі беларускага домабудавання і агляд вокнаў, якія ўпішуцца ў аўтэнтычны інтэр'ер.

Скажыце менеджару А-праект «Наша Ніва» — і атрымайце сакрэтную зніжку на любую прадукцыю.

Ці можна па архітэктуры і асаблівасцях пабудоваў меркаваць пра менталітэт народа? Гісторыкі сцвярджаюць, што такі падыход цалкам апраўданы, бо ў дэталях праглядаюцца тэндэнцыі і асаблівасці ўкладу жыцця беларусаў. Мы не эксперты і не ставім задачу рабіць сенсацыйныя адкрыцці, а толькі спрабуем прасачыць за трансфармацыяй беларускага жылля і зразумець, ці можна ў сучасных рэаліях стварыць ўтульны і камфортны дом у нацыянальным стылі.

Асаблівасці класічных беларускіх дамоў

Вы бачылі, як выглядаюць катэджныя і дачныя пасёлкі ў Беларусі? Сучасныя дамы нашых суайчыннікаў ад жылля продкаў адрознівае разнастайнасць стыляў і формаў: розная архітэктура, канструкцыя дахаў, вышыня, матэрыялы, колеры. Прадзеды ставіліся да будаўніцтва па-іншаму: «будаваць, як у суседа» лічылася нормай, важная была цэласнасць і адзінства стылю.

Яшчэ некалькі стагоддзяў таму хаты ў беларускіх вёсках выглядалі аднатыпна. А вось пабудовы ў розных паселішчах маглі адрознівацца палітрай — у адным рэгіёне жыллё фарбавалі з сіні колер, у іншым — у зялёны, але архітэктурная канцэпцыя заставалася адзінай. Нават сёння ў беларускай глыбінцы можна сустрэць вёскі, дамы ў якіх пафарбаваныя ў адзін колер. Гісторыкі бачаць у гэтым асаблівасць менталітэту — «усё павінна быць добра і як у людзей»: добра па-беларуску — гэта строга, годна і элегантна.

Ёсць яшчэ адна важная асаблівасць: хаты хавалі за высокімі платамі і гаспадарчымі пабудовамі. Не тое каб нашы продкі цураліся аднавяскоўцаў, але інтуітыўна імкнуліся схавацца ад пабочных вачэй.

Як выглядалі вокны ў дамах беларусаў?

Пяць-шэсць стагоддзяў таму ў беларускіх дамах было ўсяго адно невялікае акно і размяшчалася яно насупраць печы, злева ад уваходу. Пазней побач з покуццю з'явілася другое акно. Паколькі пра рамы і шкло ў тыя часы гаворкі не ішло, вокны былі валаковымі: улетку яны засланяліся дошчачкай, а ў перыяд моцных маразоў завешваліся саламянымі мацюкамі. Колькасць вокнаў расла па меры павелічэння жылой плошчы. У пасляваенныя гады іх колькасць павялічылася да 5-8.

Асаблівасці сучасных беларускіх дамоў

У мінулым стагоддзі запаветы продкаў адышлі ў нябыт, разьба і размалёўка сталі звычайнымі элементамі дэкору і ствараліся выключна дзеля эстэтыкі.

Здавалася б, перыяд незалежнасці — выдатны час, каб праявіць сваю ментальнасць і перастаць капіяваць іншых. Але як сёння выглядаюць хаты беларусаў? Прыватны сектар не адрозніваецца самабытнасцю: фінскія, амерыканскія, еўрапейскія пабудовы, гігантызм, каланады, замкавыя вежы. Суцэльнае перайманне, прычым, не самае лепшае.

Дзе наш уласны стыль? Зноў сціпласць, няўпэўненасць, боязь вылучыцца і заявіць пра сваю культуру…

Будуем па запавеце продкаў — дамы і вокны ў беларускім стылі

Ці можна сёння ствараць прыгожыя дамы ў нацыянальным стылі і захаваць традыцыі беларускага домабудавання? Безумоўна, так! Пытанне толькі ў тым, як удала спалучаць архітэктурныя асаблівасці пабудоваў і сучасныя будаўнічыя матэрыялы. Сёння пераважная колькасць дамоў камплектуюць вокнамі ПВХ, у практычнасці, цепла- і гукаізаляцыі якіх сумнявацца не даводзіцца. Але як удала ўпісаць гэтыя канструкцыі ў нацыянальны стыль? Аказваецца, варыянт ёсць, трэба толькі задацца мэтай.

Вокны ПВХ «пад дрэва» або ламінаванне пластыка

У класічным беларускім доме пластыкавыя вокны белага колеру будуць выглядаць недарэчна, паспрабуем іх «замаскіраваць». Імітаваць драўляныя вокны можна двума спосабамі: шляхам звычайнага ламінавання або афарбоўвання профілю ў масе. Пры гэтым цэны на такія вокны застаюцца даступнымі.

Ламінаванне белых вокнаў

Ажыццяўляецца пры дапамозе тонкай палімернай плёнкі, якая наносіцца на профіль. Якасны дэкаратыўны матэрыял рознага колеру дэкаруюць малюнкам і цісненнем, так дасягаецца максімальнае падабенства з натуральнай асновай. Клеявы склад з адваротнага боку плёнкі надзейна фіксуе матэрыял на паверхні профілю. У ламінавання ёсць толькі адзін недахоп: бакавыя паверхні захоўваюць белы колер.

Вокны са шпросы і аканіцамі

Цікава глядзіцца імітацыя драўляных вокнаў са шпросамі — адмысловымі рашоткамі, прымяненне якіх апраўдана канструктыўна і якія з'яўляюцца неад'емным элементам пераплёту, або выконваюць дэкаратыўную функцыю. Прыём апраўданы, калі гаворка ідзе пра вялікія шкляныя паверхні. Шпросы могуць быць двухколерныя: звонку «пад дрэва», унутры памяшкання белымі, або наадварот. Таўшчыня элементаў пераплёту выбіраецца з улікам дызайну: 8 мм, 18 мм, 24 мм.

Яшчэ адзін элемент традыцыйнага беларускага стылю пры афармленні хаты, і вокнаў у прыватнасці — аканіцы. Узгадайце пра сімвалічныя упрыгожанні, якія ўжывалі нашы продкі: кругі, ромбы, паўколы, крыжы — і выкарыстоўвайце гэтыя знакі для дэкарыравання.

Любы гаспадар марыць, каб яго дом быў апорай дастатку і дабрабыту. Можна пабудаваць замак, стылёвы катэдж ці стварыць ўтульную і камфортную беларускую хату. Выбар за вамі…

ТАА «ГрэйМедиа АРТ» УНП 192614847

1
Satan / Адказаць
30.08.2017 / 11:53
>Прадзеды ставіліся да будаўніцтва па-іншаму: «будаваць, як у суседа» лічылася нормай, важная была цэласнасць і адзінства стылю. Представил...Витаут на селектарным савищании. Здрасте, шляхта. Сигодня хачу вам мовиць, што харэ выпендривацца. Башэнки эци вот, замки, парки, кусцики, сажалки и лебядзи с бл...ми. Хвацит! Трэба будаваць як у суседа. Карочэ, я пасялю усих вас у Драздах и дам па участачку. Нибальшому, шоб не выпендрывались. А то главу з плеч! Хаха, шучу. А дзимакрацичны правицель. Атправицесь назад у дзярэуню, кали вам у драздах ды пры вяликам князе не нравицца.
0
Sviata Hutaranka / Адказаць
30.08.2017 / 11:54
Сцены ў хаце нашыя продкі тынкавалі і бялілі! І печ таксама!
0
Мулла Омар / Адказаць
30.08.2017 / 12:30
А лет эдак 12000-15000 назад ловили дикую фауну и жили в аналогах современных чумов. Назад к истокам!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру