30.08.2017 / 12:26

На Краснай плошчы ў Маскве прайшло дэфіле ў вышыванках ФОТАФАКТ 16

Модны паказ адзення з беларускага лёну прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве. Дэфіле адбылося ў час фестывалю «Спаская вежа», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Калекцыя адзення была прадстаўлена расійскім прадпрыемствам «Таржокскія залаташвеі». Яна выканана з беларускага лёну і ўпрыгожаная ўнікальнай традыцыйнай вышыўкай. Пастаўшчыком лёну для фабрыкі цягам пяці гадоў з'яўляецца Аршанскі льнокамбінат.

«Мы пераспрабавалі шмат матэрыялаў і спыніліся на беларускіх, — паведаміў кіраўнік расійскага прадпрыемства. — У Расіі ім няма аналагаў. Што датычыцца перапрацоўкі лёну, яго фарбавання, то беларускія тканіны пасуюць нам па многіх крытэрах».

0
Serg / Адказаць
30.08.2017 / 12:41
Прыгожа!!! 
9
Віктар Малочка / Адказаць
30.08.2017 / 12:51
Не зусім зразумеў слова "пасуюць"??? У тлумачальным слоўніку знайшоў ..адно са значэннеў гэтага слова"прызнаваць сябе бяссільным справіцца з чым небудзь, адступаць здавацца."..Ёсьць яшчэ і з футбалу.. Дык у як
ім сэнсе слова "пасуюць" у тэксце? Прабачце!
2
Lićvin / Адказаць
30.08.2017 / 12:53
Гэта і блізка ні вышыванае адзеньне
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру