30.08.2017 / 12:39

Польскі Карась стаў першым чалавекам, які пераплыў Балтыйскае мора з Польшчы ў Данію 7

Себасцьян Карась стаў першым, хто пераплыў Балтыйскае мора з Польшчы ў Данію, фота facebook.com

26-гадовы Себасцьян Карась усталяваў сусветны рэкорд: чалавек упершыню ў свеце пераплыў Балтыйскае мора з Польшчы ў Данію, перадае Польскае радыё.

Польскі плывец пераадолеў амаль 100 км з пляжу польскага горада Калобжэг да дацкай выспы Борнхальм за 28 гадзін і 30 хвілін. Плывец стартаваў з польскага ўзбярэжжа ў панядзелак у 20:09, а прыплыў на Борнхальм у сераду ў 00:30.

Падчас усталявання рэкорду паляка суправаджала выратавальная група на катары. Зрэшты, ён не мог кантактаваць з ёй і ўваходзіць у плаўсродак. Кожную гадзіну яму з дапамогай палкі перадавалі ежу.

Адзначаецца, што самай вялікай праблемай плыўца пры ўсталяванні рэкорду была нізкая тэмпература вады ў моры.

Карась з'яўляецца прафесійным плывуном. У 2015 годзе ён усталяваў рэкорд Польшчы, пераплыўшы Ла-Манш за 8 гадзін 48 хвілін.

У жніўні 2016 года ён ужо спрабаваў пераплысці Балтыйскае мора тым жа маршрутам, але пасля пераадолення 30 кіламетраў плывец адмяніў заплыў у сувязі з вялікімі хвалямі і прыкметамі марской хваробы.

0
уразіла! / Адказаць
30.08.2017 / 12:45
Малайчына! Сапраўдны герой!
10
Satan / Адказаць
30.08.2017 / 13:00
А каменным топором 200-летний дуб ещё никто не пытался срубить?
9
Юзік / Адказаць
30.08.2017 / 13:42
Ну, не трэба перабольшваць, нават палову мора ён не пераплыў.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру