30.08.2017 / 14:16

Каспійскае мора знікае ўсё хутчэй 35

Узровень вады ў самым вялікім на Зямлі замкнёным вадаёме на працягу апошніх 20 гадоў падае на сем сантыметраў у год. 

Сумарнае паніжэнне з 1996 года склала каля паўтара метра. Сённяшні ўзровень ўсяго на адзін метр вышэйшы за рэкордна нізкі ўзровень канца 1970-х. Артыкул з вынікамі аналізу доўгачасовых назіранняў апублікаваны ў часопісе Geophysical Research Letters.

Згодна з вынікамі даследавання, сярэдняя тэмпература паветра ў прылеглых да Каспійскага мора раёнах вырасла прыкладна на 1°C, калі параўноўваць два перыяды часу: з 1979 па 1995 і з 1996 па 2015.

Аўтары лічаць, што гэтае падвышэнне — праява глабальнага пацяплення, якое паўплывала на тое, што інтэнсіўнасць выпарэння павялічылася. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да паніжэння ўзроўню вады.

Баку — найбуйнейшы порт на ўзбярэжжы Каспійскага мора

nn.by

9
Свидетель диктатуры / Адказаць
30.08.2017 / 16:16
Я бы шахнул канал от черного моря и потихоньку дозировано подливал бы!!!а вы????
3
не будзi лiха,пакуль ляжыць цiха / Адказаць
30.08.2017 / 16:26
Чым болей ,,Вялiкiх камянеу,,ды,,,Вялiкiх паходау,, будзе пабудавана,тым цяплей... Ад гэтага недзе высахне, а дзесьцi выльецца i менавiта там,дзе няма патрэбы.Сьнег ляжау цiха.Уся планета -- цеплавы насос!
0
Верны / Адказаць
30.08.2017 / 18:47
Нічыво страшнава ў сраўненіі з планам Пуціна.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру