ЦВК задаволіла 5 скаргаў з 30-ці. Камісія пакідала безальтэрнатыўнымі акругі, у якіх акруговыя камісіі пазьнімалі адзіных супернікаў прадстаўнікоў улады.

Цэнтральная выбарчая камісія разгледзела скаргі 30 незарэгістраваных кандыдатаў з рэгіёнаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Зь іх ЦВК задаволіла толькі 5. 24-м прэтэндэнтам на дэпутацкія мандаты далі адмоўны адказ. Яшчэ адну скаргу дадаткова разгледзяць у чацьвер.

Сярод 30 былі і незарэгістраваныя кандыдаты з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Скаргу двух зь іх – прадпрымальніцы Ірыны Яскевіч і чальца Партыі камуністаў Беларускай Міхаіла Селівонца задаволілі.

Спадарыня Ірына даказала, што ў акруговай камісіі памыліліся, калі лічылі подпісы. А кіраўнікі акруговай камісіі, дзе будзе балятавацца Міхаіл Селівонец, не прадставілі дакумэнтальных доказаў, што, нібыта, подпісы за яго зьбіралі два розныя сябры ініцыятыўнай групы пад адным прозьвішчам.

А вось доказы яшчэ 8 прэтэндэнтаў з адзінага сьпісу не задаволілі. Сярод іх Сяргей Салаш, Іван Крук ды іншыя.

Паводле сёньняшняга рашэньня ЦВК кандыдатамі ў дэпутаты стаў таксама журналіст Анатоль Букас.

У чацьвер Цэнтравыбаркам разгледзіць скаргі незарэгістраваных кандыдатаў зь менскіх выбарных акругаў. Іх набралася 20.

Зьвярнула ўвагу, што ЦВК пацяьвярджаў зьняцьцё, пакідаў безальтэрнатыўнымі акругі, у якіх акруговыя камісіі пазьнімалі адзіных супернікаў прадстаўнікоў улады. Так, нібы ёсьць нейкі палітычны заказ, каб істотная частка акругаў аказаліся безальтэрнатыўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?