30.08.2017 / 13:44

«МЗС Вейшнорыі» пачало працу ў інтэрнэце. Гучаць палітычныя заявы і заклікі да мабілізацыі ВЯСЁЛЫЯ КАРЦІНКІ абноўлена, дадаўся гімн 58

Учора журналістам быў прадстаўлены сцэнар беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017». Умоўным ворагам на тэрыторыі Беларусі стала тэрыторыя пад назвай Вейшнорыя. Пад вечар стала вядома яшчэ адна цікавая акалічнасць гэтай тэрыторыі. Рэакцыі інтэрнэт-карыстальнікаў на гэтыя навіны мелі іранічны характар, а сёння раніцай у твітары запрацаваў акаўнт пад назвай «МЗС Вейшнорыі». 

Адным з першых твітаў урадавай установы стала падкрэсліванне міралюбных намераў:

Пасля пачаліся палітычныя заявы:

І заклікі да мабілізацыі:

Твітар-акаўнт НН паспрабаваў даведацца некаторыя падрабязнасці ў Вейшнорыі:

Афіцыйны адказ быў такім:

Гімнам Вейшнорыі прызначаны твор Старога Ольсы «Нямон». Вось пруф:

Таксама ў Вікіпедыі з'явілася адмысловая старонка пра Вейшнорыю. Калі коратка, то Вейшнорыя — гэта выдуманая дзяржава, якая згодна з легендай вучэнняў «Захад-2017» суседнічае з Беларуссю. Вейшнорыя займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей. 

Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня.

Паблік Марозаў

9
Аляксандр comrade / Адказаць
30.08.2017 / 13:50
Сча им самые чэсныя судьи в плечи сеператизм запишут))))
1
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-ту / Адказаць
30.08.2017 / 13:54
Дзякуй , парагатау. Сення пайду да амбасады адсталай рсфср з гiтарай пець маю любiмую песню "Маладосць мая - Вышнорыя !"
0
касманаўт / Адказаць
30.08.2017 / 13:57
Дзе ўступіць у войска?)
Паказаць усе каментары/ 58 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру