Стала вядомая прычына, па якой вядомы расійскі бізнэсмен і палітык Умар Джабраілаў адкрыў стральбу ў нумары маскоўскай гасцініцы. Як паведамляе паблік Mash, ноччу яму захацелася паесці. Прадпрымальнік замовіў ежу сабе ў нумар, але па невядомай прычыне каляску з вячэрай яму падкаціла прыбіральшчыца, а не афіцыянт.

Гэты факт страшна абурыў Джабраілава, ён выхапіў пісталет і адкрыў стральбу.

Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца, выявілі ў пакоі шматлікія дзіркі ад куль у падлозе і столі. У нумары знаходзіўся і сам стралок — Умар Джабраілаў. Пры затрыманні ён аказваць супраціў не стаў.

Джабраілаў — вядомы ў Расіі бізнэсмен і палітычны дзеяч, былы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, заснавальнік асацыяцыі прадпрымальнікаў «Аванці» і холдынгу «Плаза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0