Прадстаўнік Uber Джо Саліван у размове з Reuters пацвердзіў, што бліжэйшыя абнаўленні для дадатку на Android і iOS пазбавяць праграму магчымасці сачыць за пасажырамі пасля завяршэння паездкі.

Раней карыстальнікі сэрвісу не раз крытыкавалі дадатак за тое, што ён адсочвае іх перамяшчэнні па горадзе. Прадстаўнікі Uber, у сваю чаргу, сцвярджалі, што дадзеная функцыя неабходная, каб павышаць узровень бяспекі карыстальнікаў і выбіраць больш зручныя месцы для высадкі пасажыраў.

Саліван адзначыў, што адмена адсочвання геалакацыі ў фонавым рэжыме — гэта адзін з галоўных крокаў, накіраваных на павышэнне празрыстасці сэрвісу. Цяпер дадатак будзе абараняць прыватнасць сваіх кліентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0