Адразу дзве гродзенскія сям’і засталіся без машын падчас летняга адпачынку.

У першым выпадку грамадзяне адправіліся ў балгарскі Несебр на сваім БМВ X5 2007 года выпуску. Пасяліліся ў гатэлі на беразе мора, аўтамабіль пакідалі побач на неахоўнай стаянцы. У адну ноч машыну скралі.

Другі выпадак здарыўся ў Чарнагорыі, горадзе Улцінь. Сямейства адправілася туды адпачываць на «Фальксвагене Тыгуане» 2010 года выпуску. Тут зламыснікі нікога не саромеючыся скралі машыну проста сярод белага дня. Усё здарылася, калі беларусы прыехалі на пляж і былі на моры. Аўтамабіль скралі з неахоўнай масавай паркоўкі. Ускладніла сітуацыю для грамадзян і тое, што ў машыне засталіся ўсе іх дакументы, у тым ліку пашпарты, паведамляе гродзенская міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?