30.08.2017 / 19:05

У Індыі знайшлі невядомы раней від жаб з маленькім свіным лычыкам ФОТЫ 12

Навукоўцы выявілі абсалютна новы від жаб, якія жывуць у гарах Заходнія Гаты ў Індыі і валодаюць бліскучай пурпурна-фіялетавай скурай, блакітнымі кольцамі вакол вачэй і тонкім ружовым носам, падобным да свінога лыча. 

Навукоўцы назвалі новы від жаб Пурпуровай Бхубаці (Nasikabatrachus bhupathi) у гонар прафесара Субраманіама Бхупаці, паважанага герпетолага (спецыяліста па паўзунах), які трагічна загінуў у Гатах ў 2014 годзе.

Выгляд гэтай жабы можа здацца даволі дзіўным, але ва ўсім заслуга доўгага працэсу эвалюцыі: маленькія вочкі, кароткія лапы і доўгая морда ідэальна падыходзяць для таго, каб правесці ўсё жыццё пад зямлёй.

Насамрэч у гэтых амфібій няма «прыстасавання», каб есці. У іх ёсць адзін толькі доўгі язык, з дапамогай якога яны хапаюць тэрмітаў пад зямлёй. Адзінае, што можа выцягнуць гэтых жаб на паверхню — гэта дождж. 

Галоўны аўтар даследавання, малекулярны генетык Цэнтра клеткавай і малекулярнай біялогіі ў Хайдарабадзе Рамеш Агарвал распавёў, што падчас сезону мусонаў гэтыя жабы пачынаюць гучна галасіць з-пад пяску ў горных ручаях. Пасля сваіх «песень» яны спарваюцца, а самкі адкладаюць ікру там жа, у ручаях. 

Вывучаючы гэтых жаб, герпетолагі зразумелі, як мала пра іх наогул вядома. Штогод адкрываюцца сотні новых відаў, і кожны з іх здзіўляе навукоўцаў.

Раней у родзе Nasikabatrachus быў вядомы толькі адзін від Nasikabatrachus sahyadrensis, адкрыты ў 2003 годзе. У 2008 годзе Чань Лі Пэн, адзін з вядучых сайта Scienceray, уключыў жабу віду Nasikabatrachus sahyadrensis ў створаны ім спіс 20 самых дзіўных або брыдкіх жывёл планеты.

0
Ігар Гавіна / Адказаць
30.08.2017 / 19:34
Можа з лычом? Ці лычыкам?
1
Поль / Адказаць
30.08.2017 / 20:39
А глазки-то умнее,чем у некоторых людей)
0
таки да! / Адказаць
30.08.2017 / 21:24
Поль, а кто вам сказал, что люди - эталон ума? Животные в своих популяциях никогда себе подобных не уничтожают массово, хотя драки бывают: из-за самки/самца или добычи. И только такая особь, как человек, уничтожает себе подобных столько тысячелетий, сколько прошло с момента, как он начал ходить на двух, а не на четырех ногах.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру