Усяго патроху1212

Выйшаў захапляльны мульцік пра гісторыю Беларусі ў шарыках ВІДЭА

У сярэдзіне жніўня на Ютубе выклілі відэа «COUNTRYBALLS. Гісторыя Беларусі». Літаральна за пару тыдняў мультфільм набраў звыш за 400 тысяч праглядаў.

Што такое Countryballs? У літаральным перакладзе country значыць «краіна», а balls — «шарыкі, мячыкі». Гэта такія коміксы пра краіны, дзе персанажы адлюстроўваюцца ў форме шарыкаў, а расфарбаваныя яны ў колер сцягоў сваіх краін.

Сёлета ў інтэрнэце сталі з’яўляцца ролікі аб гісторыі краін у шарах. Ужо выйшаў расійскі, тыдзень таму таксама пабачыў свет украінскі. Варта адзначыць, што беларускі сярод іх найдаўжэйшы — аж 23 хвіліны.

Пачынаецца ўсё вельмі проста: прашчуры сённяшніх беларусаў палююць на мамантаў і ловяць рыбу, дзесьці на тэрыторыях, дзе існуюць горы. Толькі праз нейкі час яны прыходзяць у басейн Дняпра і Прыпяці.

Ужо на тэрыторыі сучаснай Беларусі людзі пачынаюць будаваць дамкі, гадаваць кароваў, сеяць жыта. Карацей, займацца самымі звычайнымі паўсядзённымі справамі. Вельмі цікава паказаны падзел на крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

Першы персанаж (на ім сучасны герб Полацка), якога можна пазнаць, — гэта Рагвалод. Полацкага князя забівае Уладзімір і забірае гвалтам Рагнеду.

Мабыць, няма сэнсу дасканала пераказваць усе гістарычныя перэпетыі, што адлюстраваныя ў мульце: шматлікія войны Полацкага княства, узвышэнне Наваградка, барацьба з татарамі, Францішак Скарына, Грунвальдская бітва.

Вельмі шмат у роліку войнаў з Расіяй. Фактычна, гэта асноўны супернік, з кім вядзе барацьбу наш шарык. Цікава, як падчас Лівонскай вайны Russball усталёўвае свой сцяжок над Полацкам. У выніку ВКЛ вымушаная ісці прасіць дапамогу ў Польшчы, што выліваецца ў Люблінскую ўнію. ВКЛ ідзе на гэтае падпісанне вельмі сумна і не хочучы.

На новым шарыку Рэчы Паспалітай адзеты драгунскі шлем, а ў суправаджэнні грае класічная польская песня Hej, sokoły. Далей ідуць Ілжэдзмітрый, рубілава са Швецыяй і Расіяй.

У выніку Расія ўсё болела і болела, мацнела і мацнела. Шарык Рэчы Паспалітай быў загнаны ў цёмны кут, з іншых бакоў падышлі Прусія і Аўстрыя. Нават будучы ўжо абрубкам, Рэч Паспалітая ўсё адно яшчэ махалася шабелькай, хоць шанцаў не было ніякіх.

Нашы губерні (амаль усе гербы з Пагоняй) апынуліся на ланцугу ў Расіі. Прыскакаў Напалеон, залез верхам на нас. Былі спробы вырвацца, але супраць Расіі, у якой была агнястрэльная зброя, наш шарык ішоў з косамі. Алюзія на паўстанні 1830 і 1863 гадоў.

Калі пачалася Першая сусветная, то толькі і заставалася, што стаяць з шырока расплюшчанымі вачыма ды назіраць за падзеямі.

Толькі пару секунд узнёслай музыкі прагучала адносна падзей 1918 года, калі абвесцілі БНР. А ўжо праз нейкі час Беларусь зноў падзеленая на агрызачкі: савецкі і польскі. У савецкай частцы людзі ў фуражках стралялі ў патыліцу шарыкам з надпісам БССР і скідвалі трупы ў братэрскую магілу.

Мужна і самааддана мы кідаліся ў барацьбу з шарыкамі са свастыкай, хоць потым беларусаў палілі ў хлявах. Вельмі вобразна перасэнсаваная славутая карціна Волкава «Вызваленне Мінска».

Савецкі час — гэта Салігорск, першыя касманаўты, метро ў Мінску. Калі ў 1986 выбухнуў Чарнобыль, то ў нашага шарыка з’явілася трэцяе вока.

Канец 1980-х — гэта першыя пратэсты. Нашы шарыкі ўсё яшчэ ў сцягах БССР, але трымаюцца над сабой бел-чырвона-белыя палотнішчы. Пазнавальны вобраз шарыка, які прымае Канстытуцыю над Пагоняй, а потым выкідвае гэты самы герб.

Зноў у чырвона-зялёнай гаме Беларусь бегае з братэрскімі абдымкамі за Расіяй. Знайшлі сваё адлюстраванне ў відэа Плошча-2010, выбух у метро. Беларускі шарык сумна назірае за бойкай Расіі і Украіны. Ёсць нават пра нядаўні «налох на тунеяццаў».

У канцы ёсць пералік, што значыць той ці іншы шарык.

Такі вось мультфільм выйшаў. Цікава, як яго ацэняць у самой Беларусі і за яе межамі?

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць