30.08.2017 / 18:36

Мільён ад Сандры Булак і малітвы Беёнсэ: колькі зоркі гатовыя ахвяраваць на дапамогу пацярпелым ад «Харві» 6

Стыхійнае бедства ў Тэхасе не пакінула абыякавымі сусветных зорак, паведамляе Fox News.

Сандра Булак, фота justjared.com

Кім Кардаш'ян ў сваім мікраблогу напісала паведамленне, што гатовая ахвяраваць Арміі Выратавання і ўсім пацярпелым людзям, якія засталіся без прытулку, 500 тысяч даляраў. Яна падкрэсліла, што яе маці і сястра ўжо правялі такую дабрачынную акцыю са свайго боку, а цяпер надышла яе чарга.

Кантры-спявак Крыс Янг таксама паабяцаў ахвяраваць 100 тысяч даляраў. Кевін Харт павялічыў суму свайго ўнёску да 50 тысяч даляраў. Затым Крыс Браўн даў на ахвяраванне 100 тысяч даляраў.

Беёнсэ, якая родам з Х'юстана, абвясціла ў аўторак, што будзе займацца дабрачыннасцю, каб дапамагчы пацярпелым ад паводкі ў яе родным горадзе.

«Маё сэрца сыходзіць у мой родны горад, Х'юстан, і я ўвесь час малюся за тых, хто пацярпеў», — сказала яна ў заяве для мясцовых СМІ Х'юстана.

Галівудская актрыса Сандра Булак ахвяравала 1 млн даляраў на дапамогу пацярпелым ад трапічнага ўрагану. «Для мяне вельмі важна, што я магу дапамагчы. Кожны з нас павінен зрабіць свой уклад», — заявіла актрыса.

0
к/ / Адказаць
30.08.2017 / 19:13
Цiкава,а кукАлка з дзярэунi Гразi колькi ахвяруе, - не чужыя ж...?
0
Поль / Адказаць
30.08.2017 / 21:12
Сандру и фильмы с ней обожаю.Кстати,и по впечатлениям людей,которые сталкивались с ней,она действительно очень легкий и добрый человек.И выглядит просто шикарно для своего возраста.
5
Трата времени / Адказаць
31.08.2017 / 00:25
Бейонсе имеет доход в десятки миллионов долларов, но пообещала только помолиться!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру