30.08.2017 / 20:15

У Віцебску з'явіцца графіці з Васілём Быкавым ФОТА 12

Многія ў Віцебску і за яго межамі ведаюць каманду вулічных мастакоў #YouFeelMySkill. Хлопцы паспелі зрабіць крыху лепшым і ўпрыгожыць ўжо не адзін будынак і нават не адзін горад, піша vitebsk.biz.

Сёння хлопцы зафарбавалі графіці Нэйта Дога (Маскоўскі, 7). «Нарэшце выйшлі размяцца і абнавіць старую сценачку», — так яны пракаментавалі пачатак працы.

Усяго пару гадзін сышла ў хлопцаў, каб зафарбаваць партрэт рэпера і прыступіць да выканання партрэта аднаго з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў 20-га стагоддзя — Васіля Быкава.

Самі хлопцы не без усмешкі ўспомнілі, што тры гады таму ў Мінску ў іх былі рознагалоссі з міліцыяй з-за таго, што яны напісалі партрэт Быкава на адной з трансфарматарных будак сталіцы.

— Паглядзім, што будзе ў Віцебску, — сказалі яны.

На думку мастакоў, Васіль Быкаў як ніхто заслугоўвае свайго партрэта за яго творы, праўду і ўсё тое, што ён зрабіў для Беларусі і прынёс у літаратуру.

— Праз пару дзён графіці будзе канчаткова гатовае, — запэўнілі мастакі. — Вобраз ужо створаны, засталася дапрацоўка і дэталі. Цытата таксама будзе, а вось якая — пакуль сакрэт.

1
Кречмер / Адказаць
30.08.2017 / 20:24
Здорово.

1
Дзядзька / Адказаць
30.08.2017 / 20:29
Крутизна!
0
пупкин жора / Адказаць
30.08.2017 / 20:48
В милиции Быкова не знают , он ведь в ладоши не хлопал .
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру