У Санкт-Пецярбургу (РФ) увечары 29 жніўня на паркоўцы ГЦ «Мега Парнас» у беларуса скралі Range Rover, паведамляе spbvoditel.ru.

Як стала вядома, скрадзены чорны Range Rover належыць 51-гадоваму генеральнаму дырэктару будаўнічай фірмы.

Кошт аўтамабіля 2014 года выпуску — каля 100 тысяч даляраў. Акрамя таго, аўтамабіль быў набыты ў крэдыт, штомесячныя плацяжы па якім складаюць каля тысячы даляраў). Гаспадару аўто заставалася выплаціць прыкладна 20 тысяч даляраў. Машына застрахаваная па КАСКО і абсталяваная сістэмай супраць крадзяжу.

Са слоў гаспадара транспартнага сродку, ён прыпаркаваў аўтамабіль побач з мегамаркетам і адправіўся па пакупкі. Калі ён выйшаў, то не знайшоў свайго уседарожніка на паркоўцы. Праваахоўныя органы шукаюць скрадзеную машыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0