Год таму ў Барысаве была нічыя 1:1, прытым што другі тайм Люксембург гуляў удзесяцёх, фота Дар'і Буракінай

Год таму ў Барысаве была нічыя 1:1, прытым што другі тайм Люксембург гуляў удзесяцёх, фота Дар'і Буракінай

У рамках адборачнага этапа чэмпіянату свету па футболе зборная Беларусі згуляе ў гасцях з камандай Люксембурга. Пачатак у 21:45. 

Наогул з Люксембургам — здавалася б, футбольны карлік — нам не надта шанцуе: чатыры перамогі, чатыры нічыі і адна параза.

Пасля 6 тураў: Швецыя, Францыя — 13, Галандыя — 10, Балгарыя — 9, Беларусь — 5, Люксембург — 1.

У адборачным турніры Беларусь згуляла дома ўнічыю з Францыяй (0:0) і Люксембургам (1:1), прайграла ў гасцях Галандыі (1:4), Балгарыі (0:1), Швецыі (0:4), выйграла дома ў Балгарыі (2:1).

3 верасня — гульня на «Барысаў-Арэне» са Швецыяй. У кастрычніку — матч дома з Галандыяй і на выездзе з Францыяй.

На ЧС выходзіць зборная, што зойме першае месца ў групе, а каманда, якая фінішуе другой, згуляе ў стыкавых матчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0