Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла прайсці ў трэці раўнд Адкрытага чэмпіянату ЗША.
Мінулай ноччу беларуска, якая займае 88-е месца ў рэйтынгу WTA, прайграла аўстралійскай тэнісістцы Эшлі Барці, у якой 43-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу - 1:6, 6:7 (7:9).
Нагадаем, што Вікторыя Азаранка не бярэ ўдзел у турніры праз праблемы з былым мужам. У 2012 і 2013 гг. Вікторыя даходзіла да фіналу US Open.