Грамадзянін Украіны Павел Грыб перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі 24 жніўня. Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

«Дадзены грамадзянін сапраўды перасёк дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь 24 жніўня ў пункце пропуску «Новая Гута» ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Прэтэнзій з боку пагранслужбы Беларусі да гэтай асобы не было», — праінфармаваў Антон Бычкоўскі.

Афіцыйны адказ Дзяржпагранкамітэта на зварот Дзяржпагранслужбы Украіны накіраваны заяўніку.

МЗС Украіны: Беларусь на словах паводзіць сябе як партнёр, а насамрэч дзейнічае зусім інакш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0