Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пачатак навучальнага года будзе цёплым і сонечным. 1 верасня — пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу +8 — +14°С, па ўсходзе ў асобных раёнах +4 — +7°С, днём +21 + 27°С.

У сталіцы без ападкаў. Тэмпература ноччу +9 +11°С, днём +22 +24°С.

Раніцай будзе ў Мінску — +12—14.

У суботу ў асобных раёнах па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +7 +14°С, днём +18 — + 24°С, па поўдні да +26°С.

Трэцяга верасня ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +8 + 14°С, днём +15 — +22°С, па паўднёвым усходзе +23 — +26°С.

У пачатку тыдня краіна будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомых атмасферных франтоў, якія прынясуць воблачнае і дажджлівае надвор'е.

Самым цёплым у краіне было 1 верасня 2015 г. — максімальная тэмпература паветра днём склала +31°С. Халадней за ўсё днём 1 верасня было ў 1965 годзе, калі тэмпература паветра не перавышала + 13°С.

Звычайна ў дзённыя гадзіны 1 верасня ў нашай сталіцы паветра праграваецца да +16 — +21°С, а начная тэмпература часцей за ўсё знаходзіцца ў межах +6 +11°С, піша Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0