Фота: fito-store.ru

Фота: fito-store.ru

Навукоўцы правялі аналіз геномаў 93 чалавек, у кожнага з якіх раней быў выяўлены разлад прыёму ежы. У выніку даследчыкі знайшлі 431 ген, звязаны з дадзенай групай сіндромаў. Утварылася дзве групы: першая з іх адказная за кантроль апетыту, а таксама спажыванне і пераварванне ежы, другая — звязаная з імуннай сістэмай.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што патэнцыйныя парушэнні харчовых паводзінаў на 50-80 адсоткаў залежаць ад генетычных фактараў.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што атрыманыя імі вынікі карэлююцца з вядомымі праявамі разладу харчовых паводзінаў — незвычайнымі дыетамі або залішнімі фізічнымі нагрузкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0