31.08.2017 / 14:06

Яшчэ крок да перамогі над ракам: у ЗША ўпершыню ўхваленая генная тэрапія 13

Управа па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў ЗША (FDA) ухваліла новы курс лекавання раку, пры якім выкарыстоўваюцца генетычна мадыфікаваныя клеткі крыві самога пацыента. Прадстаўнікі FDA назвалі гэта гістарычным момантам і дадалі, што медыцына выходзіць на новы ўзровень.

Кошт курса лячэння, які прадастаўляецца кампаніяй Novartis, — 475 тысяч даляраў. Пасля праходжання курса прыкладна 83% пацыентаў пазбавіліся адной з формаў раку крыві. 

Гэтыя «жывыя лекі» вырабляюцца індывідуальна для кожнага пацыента, у адрозненне ад традыцыйных метадаў лекавання накшталт хірургіі або хіміятэрапіі.

Тэхналогія завецца CAR-T і вырабляецца пры дапамозе здабывання клетак імуннае сістэмы з крыві пацыента. Затым гэтыя клеткі — T-лімфацыты — генетычна перапраграмуюць на тое, каб яны знаходзілі і знішчалі ракавыя клеткі, пасля чаго мадыфікаваныя лімфацыты вяртаюць у цела пацыента, дзе іх колькасць павялічваецца кожны раз, калі яны сутыкаюцца з ракавымі клеткамі.

Аднак у такога лекавання ёсць і рызыкі. 

Адзін з магчымых пабочных эфектаў — смяротна небяспечны сіндром выкіду цытакіны, які можа развіцца з прычыны хуткага распаўсюджвання ў целе клетак CAR-T. Гэты працэс можна кантраляваць з дапамогай лекаў.

Патэнцыял тэхналогіі CAR-T выходзіць за рамкі лекавання толькі аднаго віду раку. Доктар Дэвід Малані, кіраўнік аддзялення клетачнай імунатэрапіі ў Цэнтры даследавання ракавых захворванняў імя Фрэда Хатчынсана, назваў рашэнне амерыканскага рэгулятара эпахальным момантам.

«Мы ўпэўненыя, што гэта першая ў шэрагу многіх іншых новая тэхналогія лекавання ад розных відаў раку на базе імунатэрапіі», — сказаў ён.

Тэхналогія CAR-T ідзе далей і мадыфікуе саму імунную сістэму, але пакуль яна толькі ў пачатковай стадыі развіцця.

7
LMI / Адказаць
31.08.2017 / 14:49
475 тысяч баксаў ... Тут ад адной такой лічбы памерці можна, шаноўныя. Гэта не панацея і крок наперад, гэта развод на грошы тых, хто іх мае. А хто не мае, а такіх МІЛЬЯРДЫ на нашым шарыку- тым і ведаць пра гэту цацку ня трэба
9
Trust / Адказаць
31.08.2017 / 15:30
Гэта  яшчэ адзін крок для стварэння біяробатаў.
1
Dr. Leper / Адказаць
31.08.2017 / 15:37
LMI, я застрахован от рака / инфаркта / инсульта / прочей фигни на 2 миллиона евро в год для лечения за границей, какие проблемы? Полис стоит 300 евро в год, компания АХА.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру