Следам за увядзеннем платы за паркоўку ТРЦ Galleria Minsk стаянка насупраць — ля Палаца спорту, таксама стала платнай.
Як паведамілі ў ГУ «Паркоўкі сталіцы», стаянка разлічана на 60 парковачных месцаў. Гадзіна паркоўкі каштуе два рублі. Кожная наступная гадзіна — столькі ж. Паркоўка будзе платнай з 8.00 раніцы да 20.00. Аплаціць стаянку можна праз SMS, мабільнае прыкладанне, АРІП або карткай паркоўкі.
Мясцовыя жыхары навіну ўспрынялі без энтузіязму. У буднія дні ў дварах паркуюцца офісныя работнікі.