Пакуль сілавікам не ўдалося высветліць асобу маладой жанчыны, чыё цела было выяўлена недалёка ад Дружнай у Мінску, паведамляе афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова на старонцы ў фэйсбуку. Параўнанне узораў па дактыласкапічных уліках выніку не далі, таму міліцыя звяртаецца па дапамогу па рэчах апазнаць загінулую. 

Прыкметы: на выгляд каля 30 гадоў, рост каля 170 см, радужка вачэй светла-шэрая, шнараў і татуіровак няма, валасы ніжэйшыя за плечы, цёмныя (каштанавыя), хударлявага целаскладу.

На ёй былі апранутыя: сарафан (летняя сукенка) светла-сіняга колеру, туфлі цёмна-сіняга колеру на невялікім абцасе з завязкамі-банцікам (падобныя на макасіны), кофта з доўгім рукавом у палоску на гузіках (колер светла-шэра-чорны).

Таксама каля цела выяўлена чорная маленькая жаночая сумка з камбінаваным раменьчыкам, у сумцы 2 тушы, туалетная вада.

Следства звяртаецца з просьбай да асоб, якія пазналі жанчыну па апісанні альбо па асабістых рэчах на фота, а таксама маюць якую-небудзь інфармацыю аб здарэнні, паведаміць пра гэта па тэлефонах 8 (017) 396-55-72, 8 (029) 288-22 -89, 8 (044) 748-69-15, альбо звязацца з дзяжурнай службай УСК па г. Мінску па тэлефоне 8 (017) 389-55-55.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0