Пінскія следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны, у кватэры якога адбыўся пажар, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля паўночы ў Пінску з акна кватэры на 9-м паверсе жылога дома па вул. Брэсцкай выпаў 26-гадовы мужчына. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы. Перад гэтым суседзі пачулі яго крык аб дапамозе і гук разбітага шкла. Яны паведамілі пра гэта ў МНС, бо замок уваходных дзвярэй быў зачынены знутры, а на лесвічнай пляцоўцы было задымленне. Ратавальнікі зрэзалі дзверы і лакалізавалі ўзгаранне. Яго ачагом з'яўлялася канапа ў пярэднім пакоі.

Праверку па дадзеным факце праводзіць Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння праведзены агляд, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, апытваюцца суседзі. З іх слоў, раней мужчына падпальваў рэчы ў сваёй кватэры, але тады яны паспелі прадухіліць пажар. Пасля таго, што здарылася, малады чалавек праходзіў лячэнне ў спецыялізаванай установе аховы здароўя. Жыў ён адзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0