ФСБ Расіі паведаміла аб прадухіленні у Маскве нападаў на мірных жыхароў 1 верасня. У ведамстве паведамілі, што затрымалі двух чалавек, адзін з якіх, як мяркуецца, планаваў самападрыў, а другі — напад з халоднай зброяй, піша ВВС.

Пра затрыманне мужчын гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы ФСБ. Там таксама гаворыцца, што адзін з затрыманых размясціў у інтэрнэце відэазварот да групоўкі «Ісламская дзяржава».

«У звароце ён даў так званую «клятву вернасці тэрарыстам». Пасля гэтага планаваў здзейсніць напад на грамадзянскіх асоб з выкарыстаннем халоднай зброі», — цытуе паведамленне службы агенцтва Інтэрфакс.

Паводле даных ФСБ, у тэлефоне затрыманага былі знойдзеныя кантакты нейкіх «вярбоўнікаў ІД» і інструкцыі па здзяйсненні нападу, дадалі ў ФСБ.

Другі затрыманы планаваў зладзіць самападрыў — у яго кватэры, як сцвярджаюць у ФСБ, было знойдзенае выбуховае прыстасаванне вялікай магутнасці. Пры гэтым справа аб падрыхтоўцы да тэракту пакуль не распачатая, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0