Пра гэта было заяўлена на сустрэчы кіраўніцтва БАТЭ з заўзятарамі клюба, што прайшла 3 верасьня на гарадзкім стадыёне Барысава, паведамляе форум ФК БАТЭ, што месьціцца на сайце «Прессбола».
Нагадаем, што БАТЭ хатнія паядынкі Лігі чэмпіёнаў будзе праводзіць на менскім стадыёне «Дынама».
Гэта — 30 верасьня з «Ювэнтусам», 5 лістапада — зь «Зенітам», 25 лістапада — з мадрыдзкім «Рэалам»,.
Для рэалізацыі ў самім Барысаве забіраюцца сэктары з другога па шосты.
Як і казалася раней, білеты будуць каштаваць ад 5 тыс. да 30 тыс. рублёў.