Папярэдняй прычынай смерці жанчыны, цела якой было выяўлена каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала Мінска, з'яўляецца пераахаладжэнне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Цела маладой жанчыны паблізу вакзала знайшлі 25 жніўня, цяпер следчыя спрабуюць высветліць яе асобу.

«Следавая карціна і доказы экспертаў кажуць пра тое, што смерць наступіла, магчыма, за пару дзён да выяўлення. Начамі было халодна. Чакаем вынікаў экспертыз, каб канкрэтызаваць даўнасць і прычыну», - сказала Ганчарова.

Яна таксама ўдакладніла, што, імаверна, невядомая жанчына магла памерці ад пераахаладжэння, піша Sputnik.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0