ТАСС
Супернікам Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта Расіі у 2018 годзе можа стаць жанчына, піша газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта і блізкіх да яе экспертаў.
Выданне назвала некалькі кандыдатур меркаваных «спарынг-партнёраў», якіх разглядаюць у Крамлі. Сярод іх тры члены «Справядлівай Расіі»: старшыня Сацыял-дэмакратычнага саюза жанчын Расіі Наталля Вялікая, лідар Нацыянальнага бацькоўскага камітэта Ірына Валынец і член цэнтральнага савета партыі Ірына Пецяляева.
Блізкая да адміністрацыі крыніца назвала ідэальнай кандыдатурай Ксенію Сабчак. Яна, як патлумачыў суразмоўца газеты, дэманструе вобраз сучаснай маладой жанчыны, якая хацела б пайсці ў палітыку.
«Разумная, яркая, цікавая, але не ва ўсім адпавядаючая вобразу тыповай рускай жанчыны, пытанне — ці рашыцца яна», - піша газета.