Беларуская адукацыя павінна арыентавацца на патрэбы эканомікі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С. Высоцкага.

«Я ўжо казаў пра гэта на нядаўняй педагагічнай нарадзе і паўтару яшчэ раз: адукацыя павінна арыентавацца на патрэбы эканомікі. Трэба рыхтаваць тых спецыялістаў, якія сёння запатрабаваны ў нашым жыцці. Дасягнуць поспеху ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі наша краіна зможа толькі сканцэнтраваўшы ўвесь інтэлектуальны рэсурс на стварэнні высокатэхналагічных, навукаёмістых прадпрыемстваў і інавацыйных галін», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Ён распавёў, што нядаўна пазнаёміўся з новым камбайнам «Палессе». «Добрая тэхніка, нічым не саступае імпартным аналагам. Але нам трэба, каб яна не проста не саступала, а пераўзыходзіла тэхніку нашых канкурэнтаў. Суперкамбайн! А таксама супергрузавік, трактар, электрамабіль, пры тым самыя сучасныя. Ідэі і напрацоўкі ў нашых канструктараў ёсць, але, каб яны набылі рэальныя абрысы, патрэбныя пісьменныя рабочыя, людзі, адданыя сваёй справе», — канстатаваў ён.

У падрыхтоўцы такіх кадраў вядучая роля адводзіцца прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. «Мы разглядаем яе як школу фарміравання прафесіянала, грамадзяніна, патрыёта.

Бо рабочы чалавек, як ніхто іншы, шануе дасягнення свайго калектыву, прадпрыемствы, сваёй краіны. Цэніць мір і дабрабыт. Бо гэта рабочы чалавек, ён не бандыт, і яму патрэбныя мір і спакой для таго, каб працаваць.

Ён кожны дзень ўкладвае майстэрства, талент і душу ў стварэнне нацыянальнага багацця. Упэўнены, што і вашыя здольнасці, упартасць і мэтанакіраванасць будуць накіраваны на стварэнне», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?