01.09.2017 / 12:25

Партрэты Барадуліна, Караткевіча, Касцюшкі, Купалы, Мулявіна — як выглядае Цэнтр вывучэння Беларусі ў Пекіне ФОТАФАКТ 2

1 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды наведаў Другі Пекінскі інстытут замежных моў і Цэнтр вывучэння Беларусі. У часе візыту адбылася сустрэча Пасла з прарэктарам Другога Пекінскага інстытута замежных моў Чжу Пэйфэнь, піша Пасольства Беларусі ў Кітаі.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва і дзейнасць Цэнтра вывучэння Беларусі, размешчанага ў Другім Пекінскім інстытуце замежных моў.

Кірыл Руды адзначыў важнасць функцыянавання Цэнтра вывучэння Беларусі і падарыў Цэнтру каля 50 розных кніг беларускіх выдавецтваў. Ключавое месца сярод іх занялі кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыска Скарыны.

0
літаратура / Адказаць
01.09.2017 / 16:04
сапраўды, няхай думаюць кітайцы, што ў нас тут Сярэднявечча -- толькі кнігадрукам і жывем! навошта каму наша сучасная літаратура і культура... 
0
)( / Адказаць
01.09.2017 / 18:14
у Рудога вочы вузенькія такія сталі :)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру