01.09.2017 / 19:18

У пясках Аравіі знайшлі гіганцкага слана 3

Навукоўцы з Палеанталагічнага музея Мічыганскага ўніверсітэта даследавалі астанкі вымерлага віду сланоў Elephas recki, якія засялялі Аравійскі паўвостраў 3,5 млн — 500 тысяч гадоў таму. Аказалася, што старажытны слон быў на 50% буйнейшы за сваіх сучасных суродзічаў. Вынікі даследавання навукоўцы прэзентавалі на штогадовай канферэнцыі таварыства палеанталогіі пазваночных. Коратка пра іх паведамляе Live Science.

Навукоўцы ўпершыню выявілі некалькі астанкаў Elephas recki у пясчанай пустыні Вялікі Нефуд, што размешчаная ў паўночна-заходняй частцы Саудаўскай Аравіі, у 2014 годзе. Праз чатыры гады палеантолагі знайшлі ў тым жа месцы новыя парэшткі старажытнае жывёлы. Цяпер у даследчыкаў ёсць каля 60% усіх скамянелых костак сланоў, што дазволіла ім стварыць 3D-мадэль слана і даведацца, як ён выглядаў

«E. Recki быў як мінімум на 50% буйнейшы і цяжэйшы за сучасных сланоў», — паведаміў аўтар даследавання Дэн Фішэр.

Пакуль навукоўцы не ведаюць, ці засялялі продкі чалавека гэтую мясцовасць 500 тысяч гадоў таму. У ходзе далейшых раскопак даследчыкі спадзяюцца знайсці доказы суіснавання продкаў людзей і гіганцкіх сланоў.

2
Даша / Адказаць
01.09.2017 / 20:44
Усе нармальна, слон з перадпатопных часоу....., дзе стракозы были з размахом крылау да 2 метрау, прусаки да 30 см, людзи да 3.5 метра . Тольки вось ад узросту трэба адняць два нулика...:)
0
для Нівы / Адказаць
01.09.2017 / 23:59
Не ў Аравіі, а ў Арабіі !!!!!!!
0
Жвiр / Адказаць
02.09.2017 / 13:23
Zirnicie, jak praviļna apranacca ū arabijskuju pusteļniu. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру