01.09.2017 / 12:42

Саюз беларускіх пісьменнікаў не запрасілі на свята беларускага пісьменства ў Полацк 3

У Полацку чакаюць дэлегацыі пісьменьнікаў, выдаўцоў, дзеячаў культуры з 12 краінаў. У аргкамітэт сьвята ўвайшлі чыноўнікі і старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Усевалад Сьцебурака сказаў, што афіцыйнага запрашэньня на сьвята іхны альтэрнатыўны саюз не атрымліваў, піша Радыё Свабода.

«Гэта традыцыйная зьява, калі на істотныя, вялікія мерапрыемствы нас гадамі нікуды не запрашаюць. Пэрсанальна, бывае, далучаюцца людзі — як прыватныя пэрсоны, чалавек можа на свой страх і рызыку некуды паехаць. Але тых жа стэндаў для недзяржаўных выдавецтваў звычайна не прапануецца і афіцыйна дэлегацыя ня езьдзіць.

Мы ставімся да гэтага з разумнай доляй іроніі. Бо быць проста фонам недзе там для дзяржаўных чыноўнікаў і рабіць карцінку лібэралізацыі, калі яе няма, ніхто ня хоча. І гэта абсалютна ня мае сэнсу. А нейкіх сур’ёзных, істотных крокаў насустрач ці тэндэнцый для паляпшэньня дачыненьняў з незалежным Саюзам беларускіх пісьменьнікаў як не было, так і няма.

Таму мы працуем з чытачамі, ладзім імпрэзы, вечарыны, сустрэчы сваім рэсурсамі, сваімі магчымасьцямі. Мы часам не трапляем у залі, куды можна было б. Але мы маем сталы і добры кантакт з чытачамі. І без такога кшталту мерапрыемстваў не сумуем. Бо там часьцей за ўсё ідзе размова «за палітыку». А мова і літаратура толькі фон, на якім хочуць паказацца чыноўнікі».

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, палачанін паводле нараджэньня, які многа пісаў пра гісторыю Полацку, сказаў, што яго на Дзень беларускага пісьменства ў Полацк таксама не запрасілі.

«Але нават калі б мяне і запрасілі, я не люблю гэтых афіцыйных урачыстасьцяў. У мяне будзе свае сьвята, я паеду і на самоце прайду па дарагіх мне вуліцах. І, безумоўна, цікавіць помнік тысячагодзьдзю беларускай дзяржаўнасьці. Але для мяне неістотна, запрасілі мяне афіцыйныя ўлады ці не. У мяне з гэтымі ўладамі ўзаемныя пачуцьці. У тым ліку зь цяперашнімі полацкімі.

Я, вядома, рады, што гэтыя ўрачыстасьці адбываюцца ў Полацку. Але я лічу злачынствам тое, што Полацк некалькі гадоў таму быў пазбаўлены свайго ранейшага статусу і стаў шараговым райцэнтрам. Гэта поўнае неразуменьне ўладай значнасьці Полацку як нашай першай сталіцы. Неразуменьне пэрспэктыў Полацку як турыстычнай сталіцы. Я і мае сябры, аднадумцы спрабавалі гэтаму супрацьстаяць, але гэта было марна».

2
Вменяемый / Адказаць
01.09.2017 / 14:59
Хе, хе... Белорусские нацисты во власти тоже придумали сказку о "тысячелетней государственности" белорусов? Жалкие потуги... 
0
Якуб Лапатка / Адказаць
01.09.2017 / 18:43
Арлову
Гэта поўнае неразуменьне ўладай значнасьці Полацку як нашай першай сталіцы.
Валодзя! Не зусім так. Гэта ПОЎНАЕ НЕРАЗУМЕННЕ І АДМАЎЛЕННЕ  Беларусі як такой. Асабліва, калі беларускае пісьменства прадстаўлена тожэ беларусамі. Глядзіш, энергічны генерал ад беллетэрыі даб'ецца, каб на помніку Скарыне аднавілі надпіс  "Франциск (Георгий)  Скорина". А Беларусь зноў перайменаваць у Северо-Западный край.
0
Раман / Адказаць
02.09.2017 / 13:32
Вменяемый,

чтобы быть вменяемым, надо хотя бы закусывать... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру