01.09.2017 / 13:15

Замежны дзярждоўг за сем месяцаў вырас на 2 мільярды даляраў 7

Замежны дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку года вырас з улікам курсавых розніц на 14,3%, або на 2 мільярды даляраў, да 15,6 мільярда даляраў на 1 жніўня, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Увесь дзяржаўны доўг Беларусь на 1 жніўня 2017 года склаў 39,8 мільярда рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 2,8 млрд рублёў, або на 7,6%.

У студзені-ліпені дзяржава прыцягнула знешнія пазыкі на 2,573 млрд даляраў. Асноўны аб'ём, 1,4 млрд даляраў, - гэта сродкі ад размяшчэння еўрааблігацый. Буйнымі крэдыторамі выступілі таксама Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (два траншы на 600 млн даляраў), урад і банкі Расіі (300400000 даляраў), банкі Кітая (176,6 млн даляраў), Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (92,6 млн даляраў), ЕБРР (2,9 млн).

На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусь за сем месяцаў накіравала 653 млн даляраў (ураду РФ - 226,8 млн даляраў, ЕФСР - 176,6 млн даляраў, банкам Кітая - 217,5 млн, МБРР - 31,2 млн, ЗША - 0, 7 млн, ЕБРР - 0,2 млн).

Унутраны дзярждоўг з пачатку года паменшыўся на 0,7 млрд рублёў, або на 7%, да 9,5 млрд рублёў.

1
Мікола))) / Адказаць
01.09.2017 / 13:27
Дзякуй рыгоравічу за развал эканомікі і "запушчаныя заводы"
0
1 / Адказаць
01.09.2017 / 13:27
Настрой бадзёры -- ідзем да дна.
1
1783 / Адказаць
01.09.2017 / 13:49
За счёт этого и "держит" доллар....Перестанут давать - каюк луканомике...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру