01.09.2017 / 13:22

Акадэмія МУС хоча стаць універсітэтам 16

Акадэмія МУС хоча стаць універсітэтам і з такой ініцыятывай мае намер звярнуцца ў Міністэрства адукацыі.

Пра такія планы ў інтэрв'ю ведамаснай выданню «На страже» распавёў начальнік установы Уладзімір Бачыла, піша Tut.by.

«Хачу на старонках ведамаснай газеты выразна акцэнтаваць: мы дэ-юрэ і дэ-факта з'яўляемся ВНУ універсітэцкага тыпу, — заявіў генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла. — Мы ініцыюем змену назвы, каб калегі разумелі, які наш статус. Па-другое, рэарганізацыя сістэмы адукацыйных устаноў МУС ідзе не першы год».

Генерал-маёр падкрэсліў, што гаворкі пра «механічнае перайменаванне» не ідзе.

«Будзем ініцыяваць гэтае пытанне перад Міністэрствам адукацыі пасля канчатковага ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай і навучальна-метадычнай базы. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца у 2019 годзе», — распавёў суразмоўца.

Уладзімір Бачыла таксама паскардзіўся, што ў акадэміі шмат міжнародных партнёраў, але часам ім складана растлумачыць яе статус.

«Аднойчы толькі за адзін тыдзень мы прынялі дэлегацыі з ААЭ, Узбекістана і Кітая. І кожны раз, каб падкрэсліць статус ВНУ, мне даводзіцца пускацца ў доўгія тлумачэнні. Часам гэта зрабіць складана, бо не кожны перакладчык гатовы да гэтак доўгага і няпростага перакладу», — патлумачыў Бачыла.

3
Дурдом! / Адказаць
01.09.2017 / 13:29
Універ у пагонах! Думаецца такога ў сьвеце яшчэ не было.
1
M113 / Адказаць
01.09.2017 / 14:40
Там школай нават не пахне, калі казаць пра тое, што бачыў - здачу няшчаснага інгліша.
0
Мірны / Адказаць
01.09.2017 / 15:34
Дурдом!, такое ў свеце ёсць: Казахстан, Нарвегія, Расія, Славакія, Украіна. Адпаведнасць універсітэцкаму ўзроўню - іншае пытанне.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру