03.06.2018 / 14:41

Спакой тут непаўторны: Ніда на ўласнай практыцы  36

Ніда, вёска ў дзюнах на Куршскай касе з яе бясконцымі пляжамі, гэта дыямент у нізцы курортаў Балтыі, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Вулачка Ніды. Хаты тут дазволена будаваць толькі ў традыцыйным стылі і колерах. У сезон усе яны здаюцца турыстам.

Традыцыйныя куршскія флюгеры.

Ніда ўнесеная ў Спіс сусветнай матэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гэта ўнікальнае месца, з тых, дзе канечне трэба пабываць хоць раз за жыццё. Пляжы, пясчаныя выдмы, з дакладнасцю захаванае асяроддзе былога рыбацкага пасёлка і атмасфера музея пад адкрытым небам з сапраўднай калоніяй артыстаў.

Спакой там непаўторны. Нават забаронена ездзіць машынаю ад 22.00 і да ранку. Людзі туды прыязджаюць, каб проста гуляць. На вяршыні старых выдмаў, калі вецер нясе на цябе пясок, адчуваеш сябе ў бясчассі, проста ў бясчассі.

Але ў Нідзе яшчэ і надзіва цікавыя старыя куршскія могілкі.

Ёсць выдатная, з фантазіяй кухня — напрыклад, Varna Terasa.

Мінімалістычны інтэр’ер на лесвіцы ў кавярню Varna Terasa.

Сама кавярня, аформленая скрынкамі.

Лімонны сарбэ, пададзены ў лімоне.

(Дарэчы, кулінарныя ідэі мы лавілі ўсцяж усяго нашага балтыйскага падарожжа.)

І магчымасць падоўгу гуляць, ездзіць на роварах, плаваць, ізноў гуляць. І захапляцца паселішчамі, ператворанымі ў суцэльную мастацкую прастору — тое, чаго так бракуе нам у Беларусі.

Драўляная скульптура ў Нідзе. На заднім плане — Вялікая Выдма, якая паглынула Старую Ніду ў 1730-я гады. Цяпер гэта папулярны маршрут для пешых шпацыраў.

Выдмы Куршскай касы цяпер запаведнік.

Сучасная архітэктура: касцёл у Нідзе.

У даху спалучаецца традыцыйны трыснёг і шкло, а формаю царква нагадвае карабель.

Інтэр’ер новага касцёла нібы прасякнуты святлом з даху, у якім спалучаныя шкло, дрэва і трыснёг.

Чаша са святой вадой таксама выкананая ў форме рыбацкага чаўна.

І міні-амфітэатр каля касцёла.

Проста і міла: клумба каля мастацкай школы выкладзеная каменьчыкамі, ігліцай і шышкамі.

Проста і акуратна.

Сучасныя драўляныя скульптуры.

Старая кірха Ніды месцілася на дзюне каля могілак. Цяпер евангелістаў у Нідзе амаль няма, а кірху найчасцей выкарыстоўваюць як канцэртную залу.

Старыя могілкі: скульптары надалі ім выгляд, які мелі куршскія могілкі ў старыя часы. Звярніце ўвагу на адметныя надмагільныя драўляныя стэлы.

А так выглядаюць новыя могілкі Ніды.

А так выглядаюць новыя могілкі Ніды.

Мясцовыя расейцы таксама пішуць на магілах па-літоўску.

Мне страшна спадабалася, што дзеці за час падарожжа не толькі паздаравелі, але і развіліся эстэтычна. Той выпадак, калі само асяроддзе развівае.

Старая кірха ў Нідзе ўвечары.

Магіла з помнікам у «куршскім стылі» на старых могілках у Нідзе, а прозвішча — беларускае.

Майстар па апрацоўцы бурштыну са сваімі станкамі на галоўным праменадзе Ніды.

Мікола Бугай

0
Realist / Адказаць
03.06.2018 / 14:52
Старая рыбацкая вёска на Куршаўскай пярэсьпе Юодкрантэ ня менш цікавая.
0
кронан / Адказаць
03.06.2018 / 14:55
Шыкоўнае і непаўторнае мейсца. Быў там аднаго разу і хачу вярнуцца ізноўку. Першы раз пабачыў мора менавіта ў Нідзе. Ідзеш сабе па зусім звычайным сасновым лесе, абсалютна такім як у мяне на Лідчыне каля дома. Ідзеш сабе ідзеш, уздымаешся на горку і за чарговым кустом перад табою раптам адкрываецца неверагодны від на бясконцае мора!
20
андрэй / Адказаць
03.06.2018 / 15:07
А что,уже литовцы не в состоянии заплатить за Ниду ?! Решили среди белорусских буратин клиентов поискать? Конечно,Neringa,это уникальный уголок природы,но платить два раза дороже,чем за отдых в Греции или Хорватии,извините...
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру