Дырэктар гомельскай школы Васіль Н. выкінуўся з вакна сваёй кватэры ў доме на праспэкце Кастрычніка а 10‑й раніцы.

Ён павінен быў у гэты час знаходзіцца ў школе, але чамусьці затрымаўся дома. У кватэры знаходзілася ягоная жонка.

Пэдагог атрымаў шматлікія несумяшчальныя з жыцьцём траўмы, ад якіх памёр на месцы.

Вядома, што напярэдадні, 1 верасьня, у школе пасьпяхова прайшлі ўрачыстасьці, дый сама навучальная ўстанова была добра падрыхтаваная да новага навучальнага году. Дырэктар увесь час 1 верасьня знаходзіўся ў школе.

Васіль Н. кіраваў ёй ад 1990 г., фактычна з моманту адкрыцьця, і школа лічылася адной з найлепшых у абласным цэнтры.

Адпрацоўваецца некалькі вэрсій здарэньня. Магчыма, справа ў сур’ёзным захворваньні, пра якое нябожчык не казаў блізкім, вывучаюцца таксама асабістыя абставіны яго жыцьця, яго маглі прывесьці да сьмерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?