01.09.2017 / 16:37

У Кеніі адмянілі вынікі прэзідэнцкіх выбараў 1

Вярхоўны суд Кеніі упершыню ў гісторыі краіны ануляваў вынікі нядаўна прайшоўшых прэзідэнцкіх выбараў. Суд спаслаўся на парушэнні пры іх правядзенні і пастанавіў, што новыя выбары трэба правесці на працягу 60 дзён, паведамляе ВВС.

У мінулым месяцы выбарчая камісія абвясціла пераможцам выбараў Ухуру Кеніята, для якога гэта быў бы ўжо другі тэрмін прэзідэнцтва.

Кандыдат ад апазіцыі Раіла Адзінга сцвярджаў, што інтэрнэт-сістэма выбарчай камісіі была ўзламаная, каб паўплываць на вынікі выбараў.

У Кеніі — найбуйнейшай эканоміцы Усходняй Афрыкі — спробы апратэставаць вынікі выбараў здараюцца не першы раз.

У 2007 годзе той жа Адзінга, прайграўшы выбары тагачаснаму прэзідэнту Мваі Кібакі, не пагадзіўся з вынікамі і не прызнаў паразу.

У выніку сутыкненняў паміж прыхільнікамі двух кандыдатаў загінулі каля 1500 чалавек.

Адзінга не быў згодны з вынікамі па меншай меры трох мінулых выбараў.

0
Running / Адказаць
01.09.2017 / 16:50
Пераймайце вопыт, беларускiя суддзi. Чым далей вы усе будзеце пакрываць, тым большую цану прыйдзецца заплацiць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру