Паўла Труханава прызналі вінаватым у хуліганстве і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Самі пацярпелыя прэтэнзіі да 33-гадовага мінчука не мелі, паведамляе Tut.by.

фота Вольгі Афіцэравай

У пятніцу, 1 верасня, суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес абвінаваўчы прысуд. Бліжэйшыя два гады Павел Труханаў правядзе за кратамі, яго прысудзілі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

«Абвінавачаны прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам. Акрамя таго, ён прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, размешчаным на сайце Вярхоўнага суда.

Павел Труханаў асуджаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 339 КК «Хуліганства» і арт. 364 «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Напярэдадні пракурор прасіў прызначыць мужчыну пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама: У пацярпелыя прымусова запісалі мінакоў? Судзяць мінчука, які зняў штаны на рэпетыцыі парада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0