Як нам распавёў бацька навучэнца школы, усяму класу даручылі набыць дзённікі на рускай мове. Аднак высветлілася, што ў Мінску беларускамоўных прадаюць колькі хочаш, а вось рускамоўных няма зусім.

Калі бацькі прапанавалі настаўніцы набыць дзённікі на беларускай мове, тая катэгарычна запратэставала і нават паабяцала адшукаць іх самастойна, раз бацькі не змаглі.

«Вось гэтая сітуацыя мяне ўжо абурыла. Мы вырашылі, што прынцыпова будзем набываць дзённік па-беларуску», — сказаў нам суразмоўца.

Мы спрабавалі звязацца з адміністрацыяй школы, каб атрымаць каментар, аднак пакуль што безвынікова.

Дарэчы, сёлета ў гэтай школе планавалі адкрыць першы клас з беларускай мовай навучання, але заяў, па словах адміністрацыі, «не назбіралася».

Беларускамоўныя дзённікі для школьнікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі ВОКЛАДКІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?