01.09.2017 / 18:24

Кіраўнік МЗС Грузіі 4-5 верасня наведае Беларусь 1

Віцэ-прэм'ер-міністр — міністр замежных спраў Грузіі Міхэіл Джанелідзэ 4-5 верасня здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Праграмай візіту запланаваны шэраг сустрэч высокага ўзроўню, у тым ліку ва ўрадзе, Нацыянальным сходзе, Міністэрстве замежных спраў. На сустрэчах будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, актывізацыя гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіццё парламенцкіх сувязяў, рэалізацыя сумесных праектаў.

Па выніках перамоў у МЗС плануецца падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Грузіі на 2018-2019 гады.

0
Доктор / Адказаць
03.09.2017 / 16:31
Смотри в оба, грузин.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру