01.09.2017 / 20:50

На АЭС у Бельгіі выяўленыя расколіны, немцам раздаюць ёд на выпадак ядзернай аварыі 7

На дзвюх АЭС у Бельгіі выяўленыя расколіны. Эксперты настойваюць на закрыцці станцый, але ўлады краіны супраць. Каб прадухіліць наступствы магчымай катастрофы, у горадзе Ахен пачалі раздаваць таблеткі з ёдам, паведамляе DW.

wikipedia.org

Пратэсты, судовыя пазовы, спробы аказаць палітычны ціск — як толькі ні спрабуюць у Германіі і Нідэрландах паўплываць на ўлады Бельгіі з мэтай закрыць дзве атамныя электрастанцыі. Але нягледзячы на наяўнасць каля 100 расколін і больш за 3000 дэфектаў у корпусе атамнага рэактара адной з іх, улады Бельгіі сцвярджаюць, што бяспецы АЭС нічога не пагражае.

Жыхары нямецкага горада Ахен, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да аварыйнай станцыі «Тыянж», лічаць інакш. Улады горада пачалі раздаваць прэпараты, якія ўтрымліваюць ёд, на выпадак магчымай аварыі.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

3
Яуген. / Адказаць
01.09.2017 / 23:32
Хтосьцi яшчэ хоча паслухаць казкi пра бяспечнасць атамнай энергетыкi?
0
Яша / Адказаць
01.09.2017 / 23:32
У мяне ў адной кампутарнай гульні яна заўсёды выбухае. Спадзяюся што яе хутка зачыняць.
4
Читатель / Адказаць
02.09.2017 / 04:17
Так где эти трещины? На испарителе (градирне) - это эти самые коническо-цилиндрические трубы? Так это ерунда, там нету радиации кроме той, что в мелких количествах может попасть со ржавчиной в них и с паром подниматься.

Или же трещины на корпусе того места, где делятся ядра? В таком случае все намного хуже. С другой стороны, когда эксплуатируют старый и ломающийся реактор, то все сконцентрированы на проверках и безопасности со всех сторон. Его там каждый день смотрят и проверяют. А когда ставят новенький и современный реактор как в Чернобыле, которым можно под пиво управлять, то случаются катастрофы.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру