На сайце Прыдняпроўска‑Данецкага Рабочага Саюзу разьмешчаная падборка дзіцячых малюнкаў, прысланых на выставу «Вясёлы танк».

Тэма — расейска‑грузінскі канфлікт. Паводле аўтараў сайту гэтая выстава — плён таго, што «дзіцячая грамадзкасьць шырока адгукнулася на агрэсію Грузіі».

Няблага прыхаваныя агіткі ў духу дзіцячага мілітарызму не пакідае сумневу, хто вінаваты ў апошняй каўкаскай вайне. Вось дрэнныя грузінскія жаўнеры ўзрываюць памятнік Сталіну, а харошыя расейскія жаўнеры ім не даюць.

На іншым малюнку дзядзя Пуцін на Краснай Плошчы адрубае галаву Саакашвілі, а поруч сабачка Коні брэша на грузінскага прэзыдэнта. Вось расейская авіяцыя вызваляе Цхінвалі.

Да таго ж, аматары памаляваць танчыкі і самалёцікі аздобляюць свае творы кранальнымі дзіцячымі камэнтарамі: «Тата зь іншымі дзядзямі сьвяткуе перамогу над грузінамі», «Буш лае Саакашвілі за тое, што ён прайграў вайну».

Гэта, відавочна, сьцёб, але ў тэму.

Павал Касьцюкевіч


Адрубаньне галавы Саакашвілі. Зьлева - лабрадор Коні. Ён брэша

Буш сварыцца на Саакашвілі. Справа хітра пасьміхаецца Мядзьведзеў

Расейскія войскі ратуюць ад грузінскага генацыду Цхінвалі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0