02.09.2017 / 10:43

Навукоўцы вызначылі максімальную працягласць чалавечага жыцця 14

Галандскія навукоўцы вызначылі максімальную працягласць чалавечага жыцця, паведамляецца на сайце Тылбургскага ўніверсітэта.

Спецыялісты высветлілі, што мужчыны могуць дажыць да 114,1 года, а жанчыны - да 115,7 года. Да такой высновы навукоўцы прыйшлі пасля аналізу працягласці жыцця звыш 75 тысяч жыхароў Нідэрландаў, якія памерлі за апошнія 30 гадоў у веку больш як 94 гадоў. Пры гэтым адзначаецца, што за 1986-2015 максімальная працягласць чалавечага жыцця не змянілася. У сувязі з гэтым навукоўцы выказалі здагадку, што дасягнутая мяжа чалавечага жыцця.

Рэкардсменам па працягласці жыцця з'яўляецца францужанка Жанна Кальман, якая памерла ў веку 122 гадоў 164 дзён.

0
Візьму твій бограч / Адказаць
02.09.2017 / 11:40
Ластоўскі па выніках этнаграфічнае экспедыцыі па Мазыршчыне апісваў факт заключэння шлюбу паміж 120-гадовым мужчынам і троху маладзейшай за яго жанчынай. Калі Власт не выдумаў, а ўзросты сужонкаў былі рэальнымі, не "по пачпорту", то гэта ўражвае.
2
Жвiр / Адказаць
02.09.2017 / 12:03
Jakaja čepucha ! Liepš by prahnoz nadvor'ja dali. Što tam bielhidramiet abiacaje, kali ūžo doždž skončycca, u kance kancoū ? 
13
Random / Адказаць
02.09.2017 / 13:29
Желаем нашему председателю такого же долголетия!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру